Беларуская Служба

ЗША просяць Турцыю пераканаць Іран не абвастраць канфлікт на Блізкім Усходзе

13.08.2024 14:31
Злучаныя Штаты просяць Турцыю і іншых саюзнікаў, якія падтрымліваюць адносіны з Іранам, пераканаць улады Тэгерана ў дээскалацыі на Блізкім Усходзе, заявіў у аўторак амбасадар ЗША ў Турцыі Джэф Флэйк, якога цытуе Reuters.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ABEDIN TAHERKENAREH Dostawca: PAP/EPA.

«Мы просім усіх нашых партнёраў, якія маюць адносіны з Іранам, заахвочваць яго да дээскалацыі, і гэта (таксама) датычыцца Турцыі», — сказаў пасол.

«Яны робяць усё, што ад іх залежыць, каб пазбегнуць эскалацыі», — дадаў ён, маючы на ​​ўвазе турэцкіх суразмоўцаў Вашынгтона. Ён падкрэсліў, што турэцкі бок «выглядае больш упэўнены, чым мы, што (сітуацыя) не будзе абвастрацца».

У панядзелак ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія і Італія ў сумеснай заяве падтрымалі намаганні па спыненні агню ў Сектары Газа і заклікалі Іран устрымацца ад ваеннага нападу на Ізраіль.

Міністэрства замежных спраў Ірана ў аўторак адхіліла гэтыя заклікі, заявіўшы, што ім не хапае «палітычнай логікі» і яны «супярэчаць асновам міжнароднага права».

На думку прафесара Даніэля Бачкоўскага, шанцаў на стабілізацыю сітуацыі на Блізкім Усходзе няма, а канфлікты паміж Ізраілем і Іранам і блізкаўсходнімі арабскімі краінамі сталіся «рэгіянальнай традыцыяй».

- Гэтая традыцыя ўжо сфармавалася і пакуль застаецца акутальнай. Пакуль будзе існаваць Ізраіль, некаторыя краіны будуць мець нагоду да палітыкі скіраванай на знішчэнне Ізраіля. Існаванне гэтых дзяржаў азначае для Ізраіля пагрозу новага Халакосту, што штурхае Тэль-Авіў да абароны, згодна з паваеннай дактрынай, што ніводзін габрэй больш не будзе жыць у страху.

У канцы ліпеня ў Тэгеране і ў сталіцы Лівана Бейруце загінулі лідар палесцінскага ХАМАС Ісмаіл Ханія ды вайсковы камандзір Хізбалы Фуад Шукр. Адказнасць за гэтыя акцыі ўзяў на сябе Ізраіль.

Іран абвясціў пра тое, што рыхтуе меры ў адказ Ізраілю. Прэс-сакратар МЗС Ірана Насер Канаані заявіў, што Тэгеран поўны рашучасці спыніць Ізраіль, які парушыў яго суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.

РАР/ПР/юл